На сённяшні дзень долар ЗША — найбольш распаўсюджаная і часта выкарысуемая валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах. На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.
[правіць] Гісторыя
Назва долара ЗША паходзіць ад іспанскай срэбнай манеты ў 8 рэалаў, што важыла адну унцыю. Манета была вельмі папулярнай сярод амерыканскіх каланістаў, якія называлі яе «іспанскім доларам», назва якога пайшла ад нямецкай манеты падобнага памеру і вагі — талера.З 1775 у амерыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынентальная валюта», дэнамінаваная ў «іспанскіх доларах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытентальны долар цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбраны долар па курсе 1 срэбраны долар = 1000 кантынентальных долараў.
Долар быў абвешчаны афіцыйнай валютай Амерыкі Кангрэсам канфедэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя доларавыя манеты былі выпушчаныя Манетным дваром ЗША пасля вайны за незалежнасць. Пэўны час іспанскія і амерыканскія срэбраныя долары хадзілі паралельна ў краіне.
Пасля Першай і Другой Сусветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку свету. Адпаведна, амерыканскі долар здабыў сваю сучасную вагу ў якасці сусветнай валюты.
[правіць] Міжнародная роля долара
Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амерыканскі долар у якасці афіцыйнай валюты. Гэты працэс звычайна завецца даларызацыяй. Гэтыя краіны:- Эквадор (2000)
- Сальвадор (2001)
- Усходні Тымор (2000)
Панама таксама выкарыстоўвае долар ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.
Дзве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амерыканскі долар:
Валюты некаторых краінаў прывязаныя да долара ЗША па пэўным курсе:
Аргентына ўжывала фіксаваны абменны курс песа да долара як 1:1 з 1991 па 2002 гг.
Да амерыканскага даляру быў з 1983 прымацаваны курс Ганконгскага долара як HK$7.8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганг-Конскага долара як MOP1.03/HKD, і такім чынам праз яго пасрэдніцтва таксама быў прымацаваны да долара ЗША.
Валюты некаторых краінаў Персідскага заліву, як Саудаўскае Аравіі і Кувейта, прымацаваныя да далара з той прычыны, што долар пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлі нафтай.
Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да долара ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8.28/USD. Аналагічна, Малайзія прымацавала свой рынгіт да долара па курсе RM3.8/USD in 1997. 21 ліпеня 2005 г. абедзве краіны змянілі прывязку да долара прывязкаю да кошыка валют.
[правіць] Спасылкі
- На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Долар ЗША
- Федэральная рэзервная сістэма — Цэнтральны банк Злучаных Штатаў
- Манетны двор Злучаных Штатаў Амерыкі
- Бюро гравіроўкі і друку ЗША
- Цікавыя долар. Галерэя банкнот
Nenhum comentário:
Postar um comentário