Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Амэрыканскі даляр | |
Банкнота наміналам у 1 амэрыканскі даляр сэрыі ад 1995 г., з партрэтам прэзыдэнта Джорджа Вашынгтона |
|
Краіна | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
---|---|
Падзел | цэнт |
Код ISO-4217 | USD |
На сёньняшні дзень даляр ЗША — найбольш распаўсюджаная і часта выкарыстаная валюта ў сусьветнай эканоміцы. У некаторых краінах даляр уведзены ў якасьці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзэрвы ў амэрыканскіх далярах. На 2005 год у сьвеце ў звароце было 760 мільярдаў даляраў, зь якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амэрыкі. За дзесяць гадоў з 1995 году гэтая лічба вырасла ўдвая.
[рэдагаваць] Гісторыя
Назва даляру ЗША паходзіць ад гішпанскай срэбнай манэты ў 8 рэаляў, што важыла адну вунцыю. Манэта была вельмі папулярнаю сярод амэрыканскіх каляністаў, якія называлі яе «гішпанскім далярам», назва якога пайшла ад нямецкай манэты падобнага памеру і вагі — талера.З 1775 году ў амэрыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынэнтальная валюта», дэнамінаваная ў «гішпанскіх далярах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытэнтальны даляр цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбны даляр па курсе 1 срэбны даляр = 1000 кантынэнтальных даляраў. Даляр быў абвешчаны афіцыйнаю валютай Амэрыкі Кангрэсам канфэдэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 году. Першыя даляравыя манэты былі выпушчаныя Манэтным дваром ЗША пасьля вайны за незалежнасьць. Пэўны час гішпанскія і амэрыканскія срэбныя даляры хадзілі паралельна ў краіне.
Пасьля Першай і Другой сусьветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку сьвету. Адпаведна, амэрыканскі даляр здабыў сваю сучасную вагу ў якасьці сусьветнай валюты.
[рэдагаваць] Міжнародная роля даляру
Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амэрыканскі даляр у якасьці афіцыйнай валюты. Гэткі працэс звычайна завеца далярызацыяй. Гэтыя краіны:- Эквадор (2000)
- Сальвадор (2001)
- Усходні Тымор (2000)
Панама таксама выкарыстоўвае даляр ЗША з 1904 году, хаця мае і ўласную валюту.
Дзьве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амэрыканскі даляр:
Валюты некаторых краінаў прывязаныя да даляру ЗША па пэўным курсе:
Аргентына ўжывала фіксаваны абменны курс пэса да даляру як 1:1 з 1991 па 2002 год.
Да амэрыканскага даляру быў з 1983 году прымацаваны курс Ганконскага даляру як HK$7,8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганконскага даляру як MOP1,03/HKD, і такім чынам празь яго пасярэдніцтва таксама быў прымацаваны да даляру ЗША.
Валюты некаторых краінаў Пэрсыдзкай затокі, як Саудаўскае Арабіі і Кувэйту, прымацаваныя да даляру з той прычыны, што даляр пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлю нафтаю.
Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да даляру ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8,28/USD. Аналягічна, Маляйзія прымацавала свой рынгіт да даляру па курсе RM3,8/USD у 1997. 21 ліпеня 2005 году абедзьве краіны замянілі прывязку да даляру прывязкаю да кошыка валютаў.
Nenhum comentário:
Postar um comentário