terça-feira, 31 de janeiro de 2012

Амэрыканскі даляр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Амэрыканскі даляр
US $1 obverse.jpg
Банкнота наміналам у 1 амэрыканскі даляр сэрыі ад 1995 г., з партрэтам прэзыдэнта Джорджа Вашынгтона
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Падзел цэнт
Код ISO-4217 USD
Амэрыканскі даляр, даляр ЗША (код валюты: USD) — гэта афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Звычайна ён таксама абрывіюецца знакамітым значкам $, альбо US$, каб адрозьніць ад іншых валютаў з назваю «даляр». Амэрыканскі даляр дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэньне — ¢). У абароце ёсьць манэты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 даляр, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 даляраў.
На сёньняшні дзень даляр ЗША — найбольш распаўсюджаная і часта выкарыстаная валюта ў сусьветнай эканоміцы. У некаторых краінах даляр уведзены ў якасьці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзэрвы ў амэрыканскіх далярах. На 2005 год у сьвеце ў звароце было 760 мільярдаў даляраў, зь якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амэрыкі. За дзесяць гадоў з 1995 году гэтая лічба вырасла ўдвая.

[рэдагаваць] Гісторыя


Банкнота ў 1 даляр (1862)
Назва даляру ЗША паходзіць ад гішпанскай срэбнай манэты ў 8 рэаляў, што важыла адну вунцыю. Манэта была вельмі папулярнаю сярод амэрыканскіх каляністаў, якія называлі яе «гішпанскім далярам», назва якога пайшла ад нямецкай манэты падобнага памеру і вагі — талера.
З 1775 году ў амэрыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынэнтальная валюта», дэнамінаваная ў «гішпанскіх далярах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытэнтальны даляр цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбны даляр па курсе 1 срэбны даляр = 1000 кантынэнтальных даляраў. Даляр быў абвешчаны афіцыйнаю валютай Амэрыкі Кангрэсам канфэдэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 году. Першыя даляравыя манэты былі выпушчаныя Манэтным дваром ЗША пасьля вайны за незалежнасьць. Пэўны час гішпанскія і амэрыканскія срэбныя даляры хадзілі паралельна ў краіне.
Пасьля Першай і Другой сусьветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку сьвету. Адпаведна, амэрыканскі даляр здабыў сваю сучасную вагу ў якасьці сусьветнай валюты.

[рэдагаваць] Міжнародная роля даляру


Манэта ў чвэрць даляру — «quarter»
Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амэрыканскі даляр у якасьці афіцыйнай валюты. Гэткі працэс звычайна завеца далярызацыяй. Гэтыя краіны:
Таксама ў якасьці нацыянальнай валюты амэрыканскі даляр мае хаджэньне ў былых амэрыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія ня сталі ўвадзіць уласныя нацыянальныя валюты пасьля атрыманьня незалежнасьці:
Панама таксама выкарыстоўвае даляр ЗША з 1904 году, хаця мае і ўласную валюту.
Дзьве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амэрыканскі даляр:
Валюты некаторых краінаў прывязаныя да даляру ЗША па пэўным курсе:
Аргентына ўжывала фіксаваны абменны курс пэса да даляру як 1:1 з 1991 па 2002 год.
Да амэрыканскага даляру быў з 1983 году прымацаваны курс Ганконскага даляру як HK$7,8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганконскага даляру як MOP1,03/HKD, і такім чынам празь яго пасярэдніцтва таксама быў прымацаваны да даляру ЗША.
Валюты некаторых краінаў Пэрсыдзкай затокі, як Саудаўскае Арабіі і Кувэйту, прымацаваныя да даляру з той прычыны, што даляр пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлю нафтаю.
Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да даляру ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8,28/USD. Аналягічна, Маляйзія прымацавала свой рынгіт да даляру па курсе RM3,8/USD у 1997. 21 ліпеня 2005 году абедзьве краіны замянілі прывязку да даляру прывязкаю да кошыка валютаў.

Nenhum comentário:

Postar um comentário